Прэм'ер Эстоніі заклікала ЕС увесці новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі

Прэм'ер Эстоніі заклікала ЕС увесці новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі

Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас заклікала ЕС пачаць абмеркаванне ўвядзення новых санкцый супраць уладаў Беларусі. Яна зрабіла заяву ў аўторак падчас сустрэчы ў Берліне з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Калас падкрэсліла, што афіцыйны Мінск выкарыстоўвае мігрантаў у сваіх мэтах як зброю супраць Еўрасаюза, паведамляе dw.com.

"Мы ведаем, што адзіны падыход і рашэнні стрымліваюць дыктатараў, а санкцыі аказваюць важны ўплыў на беларускі рэжым", — заявіла эстонскі прэм'ер.

Ангела Меркель асудзіла дзеянні Аляксандра Лукашэнкі. Паводле яе слоў, Берлін імкнецца заняць адзіную пазіцыю з партнёрамі па ЕС, паколькі "гэты гібрыдны від канфрантацыі, які выкарыстоўваецца Беларуссю, з'яўляецца атакай на нас усіх у Еўрапейскім саюзе, а не толькі на адну краіну". Меркель мела на ўвазе міграцыйны крызіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі