Прэм'ер Літвы назвала Лукашэнку баязліўцам, які здрадзіў свайму народу
На міжнародным форуме Кастуся Каліноўскага ў Вільні выступіла прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце.
У сваім выступе яна назвала Аляксандра Лукашэнку баязліўцам, які пасадзіў у турму або выслаў свабодных жыхароў краіны.
"Ён канчаткова і беспаваротна здрадзіў свайму народу, зрабіў Беларусь — не тую, сапраўдную, а тую, якую ён з апошні сіл спрабуе ўтрымаць у сваім кулаку, — саюзніцай крамлёўскай агрэсіі і плацдармам вайны Расіі супраць Украіны", — перадае delfi.lt словы кіраўніцы літоўскага ўрада.
На думку Шыманіце, Беларусь хоча стаць вольнай і дэмакратычнай краінай, і Захад павінен дапамагчы ёй у гэтым. Яна заклікала не забываць пра Беларусь на фоне вайны ва Украіне.
"Заходні свет доўга гаварыў пра цану асноватворных дэмакратычных каштоўнасцяў і свабоды, а цяпер у яго ёсць магчымасць — і абавязак — паказаць, што гэта важней, чым матэрыяльны камфорт і звычайныя схемы дзеяння. У нас ёсць такі абавязак перад Украінай, але мы не можам забываць і пра гэты абавязак перад свабодай Беларусі", — падкрэсліла яна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.