Прэм’ер Расіі Мядзведзеў сёння наведае Нацыянальную бібліятэку Беларусі
Ён прыме ўдзел у паседжанні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Мерапрыемства адбудзецца сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы. На парадку дня 35 пытанняў, паведамляе БелаПАН.
Перад пачаткам паседжання запланаваная сустрэча Дзмітрыя Мядзведзева з Аляксандрам Лукашэнка. Затым Мядзведзеў і яго беларускі калега Міхаіл Мясніковіч правядуць перамовы ў фармаце "сам-насам", пасля чаго праца саюзнага ўрада працягнецца ў пашыраным складзе.
А пасля завяршэння пасяджэння прэм'ер-міністры наведаюць новы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.