Прэм'ера Казахстана аштрафавалі за парушэнне ПДР падчас велапрабежкі

Прэм'ера Казахстана аштрафавалі за парушэнне ПДР падчас велапрабежкі

За парушэнне правілаў дарожнага руху прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў заплаціў штраф у 10 605 тэнге (каля 30 долараў).

Як паведамляе interfax.by, падставай для штрафу стала фатаграфія з аўтамагістралі Астана-Баравое, дзе язда на ровары забароненая. Між тым казахскі прэм'ер праехаўся там падчас велапрабежкі. Фатаздымак з'явіўся на асабістым акаўнце кіраўніка ўрада ў сацыяльнай сетцы Instagram. Фатаграфія выклікала шырокае абмеркаванне сярод казахскіх карыстальнікаў інтэрнэту.

Сам прэм'ер аплаціў штаф і напісаў у Instagram: "Законы і правілы для ўсіх аднолькавыя. І для прэм'ера на ровары таксама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі