Прэм'еры Беларусі, Расіі і Казахстана сустрэнуцца сёння ў Маскве
Гаворка пойдзе пра падрыхтоўку праекта Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, які мусіць быць гатовы да траўня бягучага года.
Няўзгодненымі застаюцца пытанні, прысвечаныя вольнаму перасоўванню тавараў, капіталаў і працоўнай сілы.
У рамках сустрэчы запланаваныя двухбаковыя перамовы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе РІА "Новости".
Фота — ria.ru