Прэс-сакратар Пуціна не чуў пра ідэю далучэння абласцей Беларусі да Расіі

Прэс-сакратар Пуціна не чуў пра ідэю далучэння абласцей Беларусі да Расіі

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў публікацыі, у якіх згадваюцца скандальныя прапановы аднаго з удзельнікаў працоўнай групы па падрыхтоўцы правак у Канстытуцыю РФ. Гаворка ідзе пра ідэю аднаго з лідараў украінцаў Расіі Багдана Безпалька ўнесці ў расійскую Канстытуцыю права рэгіёнаў Беларусі і Украіны далучыцца да Расіі.

"Я не чуў пра гэтыя прапановы, таму нічога не магу сказаць,цытуе словы Пяскова ТАСС. — Я не чуў, як гэта фармулюецца".

Па словах Пяскова, дагэтуль нічога падобнага не абмяркоўвалася. "Я ўпершыню чуў гэта", — запэўніў ён.

Як вядома, амаль тыдзень таму прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў дакумент пра стварэнне працоўнай групы, якая мусіць падрыхтаваць праўкі ў Канстытуцыю РФ. У яе ўвайшлі 75 чалавек. Гэта не толькі юрысты, але і навукоўцы, палітыкі, грамадскія дзеячы. Сярод іх апынуўся і Безпалька. У сваёй прапанове ён адзначыў, што Расія магла б вырашыць сваю дэмаграфічную праблему за кошт Беларусі і Украіны.

Праект змен у Канстытуцыю Пуцін ужо перадаў у Дзярждуму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі