"Прессбол": Мінскі футбольны клуб "Дынама" можа ўзначаліць Юрый Максімаў
Сам спецыяліст не выключае, што дамова можа быць падпісаная ўжо ў снежні.
Уладзіміра Жураўля на пасадзе галоўнага трэнера мінскага "Дынама" можа замяніць Юрый Максімаў. У гутарцы з "Прессболом" футбольны спецыяліст пацвердзіў, што даў сваю згоду на гэта. Максімаў не выключае, што дамова можа быць падпісаная ўжо ў снежні, калі ён прыедзе ў Мінск.
У 2005 годзе спецыяліст ужо працаваў у мінскім клубе другім трэнерам пры Аляксандру Рабаконю. Потым ён узначальваў кіеўскі ЦСКА (2006), "Абалонь" (2008-2009), "Крыўбас" (2010-2012), данецкі "Металург" (2012-2013) і "Мардовію" (2013-2014).
Фота — pressball.by