Прэтэндэнты ў прэзідэнты вырашылі ездзіць не толькі ў Брусэль і Варшаву
Палітыкі ствараюць перадвыбарчыя штабы ў рэгіёнах і няспешна сустракаюцца з выбаршчыкамі. Еўрарадыё даведалася, колькі паездак па рэгіёнах у планах апазіцыянераў і колькі людзей прыходзіць да іх на сустрэчы.
Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук прызнаўся Еўрарадыё, што са дня афіцыйнага абвяшчэння свайго удзелу ў прэзідэнцкай гонцы ён асабіста паспеў наведаць каля 15 гарадоў.
Яраслаў Раманчук: “Пакуль мы робім кропкавыя спатканні з актывістамі, з грамадскай супольнасцю, са студэнтамі, з прадпрымальнікамі на рынках. Калі мы падлічым сябраў маёй кампаніі, якія ездзяць паралельна са мной, то ў нас ужо каля 50 спатканняў адбылося”.
Раманчук не мае планаў наконт таго, колькі гарадоў і мястэчак ён мусіць наведаць да дня выбараў. Але прызнаўся, што перыяд актыўных паездак у яго пачнецца з верасня. Кажа, галоўнае — не аб’ехаць як мага больш гарадоў, а зрабіць так, каб у выніку паездак палітыка ведала не менш за 5 мільёнаў беларусаў. І ўпэўнены, што гэтую “праграму мінімум” яму выканаць удасца. Патэнцыйны кандыдат адзначае: на сустрэчы прыходзіць ў сярэднім па 50 чалавек. Дапамогуць павялічыць пазнавальнасць Раманчука і 2 тысячы сябраў ініцыятыўных груп, якія ў яго будуць.
Больш за 20 гарадоў паспеў наведаць за апошнія паўтара месяца і прэтэндэнт ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. І тэмп зніжаць ён не збіраецца да саміх выбараў.
Рыгор Кастусёў: “У нас мінімум дзве паездкі на тыдзень. Больш — можна, менш — нельга. І колькі неабходнасць будзе, каб сфармаваць ініцыятыўныя групы, — столькі і будзем ездзіць. Будзем ездзіць і да выбараў, і падчас выбараў”.
У адрозненне ад Раманчука, Кастусёў сустракаецца выключна з актывістамі. Колькасць сябраў ініцыятыўных груп, кажа, набліжаецца да тысячы. Адзінае — наракае, што нават актывісты Партыі БНФ найперш цікавяцца тым, наколькі сур’ёзна ён сабраўся ісці на выбары.
Пачаў ездзіць па рэгіёнах і Алесь Міхалевіч. Але ён едзе толькі туды, дзе яго гарантавана сустрэнуць прыхільнікі.
Алесь Міхалевіч: “У мяне няма планаў па колькасці гарадоў. Я езджу туды, дзе ёсць тыя людзі, якія гатовыя збіраць іншых людзей, каб збіраць за мяне подпісы. Я да гэтага падыходжу тэхналагічна: там, дзе можна стварыць моцныя каманды, — туды я і еду. Няма сэнсу ехаць у горад, дзе ў цябе няма падрыхтаванай каманды, каб збіраць подпісы. Думаю, што ў апошні момант такое не робіцца. Гэта залежыць ад працы, якая была зроблена папярэдне”.
Колькі ўжо ёсць людзей, гатовых збіраць за палітыка подпісы, Міхалевіч не ўдакладніў.
Аляксандр Мілінкевіч, кажа яго памочнік Юрась Губарэвіч, няспынна ездзіць па рэгіёнах апошнія два гады. І цяпер гэтыя паездкі проста перараслі ў перадвыбарныя. Але са дня абвяшчэння прэзідэнцкай кампаніі ў траўні ён наведаў каля 10 гарадоў.
Юрась Губарэвіч: “Паездкі звязаныя перадусім з прэзентацыяй тэзаў яго перадвыбарнай праграмы, якія мы хутка будзем мець у надрукаваным выглядзе. А таксама новага выдання кнігі “Пытанні і адказы”. А таксама мы займаемся дадатковай мабілізацыяй людзей у ініцыятыўныя групы”.
За колькасцю наведаных гарадоў, кажа Губарэвіч, яны не гоняцца. Галоўнае — якасць. Каб на сустрэчу з Мілінкевічам прыходзілі калі не сотні, дык дзясяткі чалавек. Між тым паабяцаў, што ўвосень паездкі Мілінкевіча па рэгіёнах актывізуюцца.
Пасля прыняцца рашэння аб сваім удзеле ў выбарах генерал Валеры Фралоў наведаў 6 гарадоў. Ён сустракаецца выключна з аднадумцамі і графіка будучых паездак не мае.
Валеры Фралоў: “Вядома, я пастараюся наведаць як мага больш гарадоў, але не хачу называць лічбу: 50, 20 ці 30. Колькі палічу магчымым і неабходным — столькі і аб’еду”.
Паводле словаў Фралова, з часоў дэпутацтва ў яго засталося шмат паплечнікаў у многіх гарадах. І для таго, каб сфармаваць ініцыятыўныя групы, яму найчасцей і ездзіць нікуды не трэба: альбо яны да яго прыязджаюць, альбо пытанні па тэлефоне вырашаюць. А пра сустрэчы з патэнцыйнымі выбаршчыкамі генерал пакуль не думае.
Прэтэндэнт ад аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі ў першы горад свайго перадвыбарнага тура паедзе толькі 24 ліпеня. Затое планы ў яго грандыёзныя.
Віталь Рымашэўскі: “Гэта будзе больш за 35 гарадоў Беларусі. Можа, нават да 50 атрымаецца розных гарадоў і мястэчак. І гэта будзе да канца жніўня. Паездкі прысвечаныя падрыхтоўцы партыйных структур да пачатку прэзідэнцкай кампаніі. Стварэнню мясцовых штабаў, адукацыі людзей”.
Ён плануе сустракацца не толькі з актывістамі БХД, але і з людзьмі, якія да такіх сустрэч праявяць цікаўнасць.