Прэзентацыя на Еўрарадыё: максі-сінгл “Ag” ад гурта “Серебряная свадьба”

Кабарэ-бэнд “Серебряная свадьба” прадстаўляе на Еўрарадыё міньён-анонс новай пласцінкі. У максі-сінглAgувайшлі тры кампазіцыі з новай праграмы, якая заўважна адрозніваецца ад папярэдняй творчасці каманды.

“Мы, безумоўна, змяняемся і змяняемся ўвесь час! І самыя першыя нашы працы адрозніваюцца ад нашых другіх, другія ад трэціх і гэтак далей І мы маем намер змяняцца і далей, і ў абсалютна розныя бакі! Цяпер у нас такі настрой і такі стан — нам цікавая менавіта такая музыка, і мы яе і граем. Ды і такі саўнд цяпер у гурта,” — распавядае Святлана Бень.

Відавочна, што саўнд гурта стаў больш рокавым і мінорным. Магчыма, змены абумоўленыя і зменамі ў складзе “Серебряной свадьбы”. Да каманды далучылася новая клавішніца — Наталля Куніцкая, былая ўдзельніцы гурта Clover Club і аўтар праекта Mustelide.

Новая праграма будзе прадстаўленая 1 лістапада ў сталічным клубе “Re:Public”.

“Акрамя трох песень з максі-сінгла, мы выканаем даволі шмат новых песень. Усе яны з часам будуць уключаныя ў асобную праграму — своеасаблівы музычны спектакль, у якім не будзе пэўнага сюжэта. Гэта, хутчэй, спектакль настрояў, змена розных атмасфер і фрагментаў, звязаных адным унутраным станам”.

Рэліз будучага лонгплэя гурта запланаваны на будучы год. Яшчэ адзін сінгл мусіць выйсці ў лютым 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі