Прэзідэнт Азербайджана правёў сустрэчу з робатам (фота, відэа)
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў правёў сустрэчу з... робатам. Робат Сафія вядомая ва ўсім свеце. Яе прывезлі ў Баку для ўдзелу ў Global Influencer Day. Сустрэча прайшла ў горадзе Імішлі. Сафія павітала Ільхама Аліева па-азербайджанску і папрасіла дазволу перайсці на англійскую. Прэзідэнт сказаў, што рады вітаць госцю ў сваёй краіне, інфармуе сайт 1news.az.
Сафія — першы чалавекападобны робат, які мае грамадзянства (Саудаўскай Аравіі). Яна можа дэманстраваць больш за 60 эмоцый.
Фота: 1news.az