Прэзідэнт Еўрапейскага савета: "Мы аб'яднаныя ў падтрымцы беларускага народу"

Прэзідэнт Еўрапейскага савета: "Мы аб'яднаныя ў падтрымцы беларускага народу"

На саміце Усходняга партнёрства прэзідэнт Еўрапейскага савета Шарль Мішэль выказаў падтрымку народу Беларусі.

"Нам не хапае адной краіны, якой сёння тут няма. Для Беларусі тут стаіць пустое крэсла як сімвалічнае месца. Некалькі дзён таму разам з Вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Жазэпам Барэлем я сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Я пачуў пра іх барацьбу з першых вуснаў, і я бачыў іх мужнасць. Мы аб'яднаныя ў падтрымцы беларускага народу і яго імкнення да дэмакратычнай будучыні", — прыводзіць Радыё "Свабода" яго словы.

Шосты саміт Усходняга партнёрства пачаўся сёння ў Бруселі. У ім бяруць удзел кіраўнікі дзяржаў, інстытутаў і ўрадаў краін ЕС, а таксама краін, якія ўваходзяць у гэтую праграму. 

Няма толькі прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска, які прыпыніў свой удзел ва Усходнім партнёрстве сёлета ў чэрвені ў адказ на санкцыі ЕС. На асноўным пасяджэнні Беларусь прадстаўленая пустым крэслам з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам.

Затое на саміце прысутнічаюць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі.

Падчас саміту Святлана Ціханоўская. як паведамляе яе прэс-служба, сустрэлася з прэм'ер-міністрамі Фінляндыі, Славакіі, Бельгіі, Люксембурга, Славеніі, а таксама канцлерам Аўстрыі. Яна падзякавала ім за падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і прапанавала стварыць праграмы рэабілітацыі для палітвязняў і іх сем'яў, стыпендыі для студэнтаў. 

Канцлера Аўстрыі Карла Нехамера Ціханоўская папрасіла звярнуць увагу на атакі рэжыму на кампанію А1 і спыніць інвестыцыі Аўстрыі ў бізнес, звязаны з рэжымам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі