Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў памяць забітых у 1946-м у Заляшанах беларусаў
7 чэрвеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўшанаваў памяць забітых у 1946-м у Заляшанах на Падляшшы беларусаў. Яны сталі ахвярамі ўзброенага польскага антыкамуністычнага фармавання "Бурага". Дуда ўсклаў вянок і памаліўся каля крыжа памяці аб загінулых. "Месца, якое адзначанае пакутамі і смерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей", — сказаў польскі прэзідэнт. Разам з ім прыехаў у Заляшаны кіраўнік Польскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Сава.
Анджэй Дуда наведаў беларускі ліцэй ў Бельску Падляскім, сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы. Ён падкрэсліў, што няма сумненняў у тым, што палякі і беларусы, нягледзячы на розніцы, ствараюць адзіную супольнасць.
"На жаль, ладзіцца шмат акцыяў, якія скіраваныя на тое, каб пасварыць нашыя грамадствы, — казаў прэзідэнт Польшчы. — Каб перасварыць нашыя народы, але я хачу, каб мы не дапусцілі гэтага...".
Prezydent RP @AndrzejDuda w Zaleszanach na Podlasiu oddał hołd ofiarom, w miejscu naznaczonym cierpieniem, gdzie zginęli niewinni cywilni mieszkańcy, Białorusini, Obywatele Rzeczypospolitej.
— Kancelaria Prezydenta (@prezydentpl) June 7, 2021
Pamięć! pic.twitter.com/elYJfavWat
Wizyta Prezydent @AndrzejDuda w II Liceum Ogólnokształcącym z Białoruskim Językiem Nauczania
— Kancelaria Prezydenta (@prezydentpl) June 7, 2021
im. Bronisława Taraszkiewicza. pic.twitter.com/dqqCW10KTQ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.