Прэзідэнт Тайваня звярнуўся да КНР: Чаму тады не вярнуць землі, акупаваныя РФ?

Лай Ціндэ

Лай Ціндэ / Reuters

Прэзідэнт Тайваня Лай Ціндэ лічыць, што калі Кітай хоча вярнуць востраў пад свой кантроль, то павінен заявіць пра тэрытарыяльныя прэтэнзіі і Расіі. У інтэрв'ю тайваньскаму тэлеканалу ён прыгадаў пра Айгунскую дамову 1858 года, паводле якой пад кантроль Расіі перайшла тэрыторыя цяперашняй Амурскай вобласці і Прыморскага краю. "Расія ж зараз вельмі аслабленая, ці не так?",цытуе яго словы Reuters.

Лай Ціндэ падняў гэтую тэму, каб падкрэсліць, што Пекін хоча ўварвацца ў Тайвань "не з-за прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці" (КНР лічыць Тайвань, незалежную дзяржаву, сваёй часткай). "Яны могуць папрасіць Расію вярнуць зямлю, але не робяць гэтага! — гаварыў прэзідэнт. — Так што відавочна, што яны [улады КНР] хочуць уварвацца ў Тайвань не з тэрытарыяльных прычын". Ён лічыць, што сапраўдная прычына — гэта жаданне Кітая змяніць "заснаваны на правілах міжнародны светапарадак": "Кітай хоча дамагчыся гегемоніі на міжнароднай арэне, у заходняй частцы Ціхага акіяна, вось сапраўдная мэта". 

Прэзідэнт Тайваня звярнуўся да КНР: Чаму тады не вярнуць землі, акупаваныя РФ?
pixabay.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі