"Пріорбанк": мы не нясём адказнасць за каштоўнасці ў ячэйках

"Пріорбанк": мы не нясём адказнасць за каштоўнасці ў ячэйках

"Пріорбанк" адмовіўся з 1 траўня 2021 года несці адказнасць за захаванасць каштоўнасцяў у банкаўскіх ячэйках. 

Установа прыняла новую рэдакцыю Агульных умоваў абслугоўвання фізічных асоб. У іх гаворыцца, што банк не нясе адказнасці за тое, што кліент будзе захоўваць у арандаванай ячэйцы.

За апошні год адбылося некалькі скандалаў, звязаных з захаваннем грошай і каштоўнасцяў у банкаўскіх ячэйках. Еўрарадыё распавядала, як кліенты "Парытэтбанка" судзяцца з ім за грошы, скрадзеныя з банкаўскіх ячэек. І гэта не першы выпадак. 

Улетку 2020-га вялікі розгалас набыла канфіскацыя сродкаў у "Белгазпрамбанку". Нядаўна высветлілася, што некаторыя кліенты так і не змаглі вярнуць сродкі, якія захоўваліся ў ячэйках банка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі