Продаж аўтамабіляў з Літвы ў Беларусь за год вырас у 10 разоў

Беларусы купляюць машыны ў Літве / pexels.com
Беларусы купляюць машыны ў Літве / pexels.com

Сёлета значна вырасла колькасць аўтамабіляў, якія вывозяцца з Літвы ў Беларусь, піша delfi.lt.

У параўнанні з 2022 годам продажы выраслі амаль у дзесяць разоў. Летась у студзені–лютым з Літвы ў Беларусь вывезлі 268 машын, а сёлета — больш за 2600, кажа прадстаўнік кампаніі Regitrа Саўлюс Шумінас.

У Літве мяркуюць, што праз Беларусь машыны вязуць у Расію. "Ёсць актыўнасць, гэта не масава, але купляюць. Машыны лепей, верагодна, ідуць у Расію, праз розніцу ў кошце, размытнёўка ў Беларусі таннейшая, але бяруць машыны навейшыя", — кажа дырэктар Каўнаскага аўтарынку Валянцінас Наўяніс.

Па яго словах, пакупнікі бяруць аўтамабілі, не старэйшыя за 2010 год выпуску. Пераважна гэта машыны коштам 4000-5000 еўра — "Фальксваген", "Аўдзі", "Таёта".

Рэкордныя перамены, па словах Наўяніса, пачаліся з пачатку 2023 года. Пакупнікамі выступаюць беларускія льготнікі. "Гэта беларусы, якія менш плацяць падаткаў, — шматдзетныя, усякія ветэраны. Яны бяруць машыны, не старэйшыя за 2010 год, дзесьці 2010-2015 гг, менш плацяць мыта", — распавядае дырэктар аўтарынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі