Продаж трох расійскіх шклоамывальнікаў прыпынілі ў Беларусі

Продаж трох расійскіх шклоамывальнікаў прыпынілі ў Беларусі

У Беларусі прыпыненая дзяржрэгістрацыя трох відаў шклоамывальнікаў з Расіі, бо яны не адпавядаюць патрабаванням. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У паведамленні цэнтра гігіены гаворыцца, што прыпыненая дзяржрэгістрацыя "шклоабмывальных вадкасцяў нізказамярзальных з павышаным утрыманнем ментолу". Гаворка ідзе пра такія віды шклоачышчальнікаў, як "Полюс" (-30) (вытворца ТАА "Руспрампастаўка"), "Вьюга" маркі (-30) (вытворца ТАА "Інформ Прагрэс"), "Frost" маркі (-30) (вытворца ТАА "Теклис").

У 2017 годзе ў Беларусі таксама былі зафіксаваныя факты, калі шклоачышчальнікі не адпавядалі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў па ўтрыманні метанолу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі