Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі па выніках квартала знізіліся на 43,5%
Аўтамабілі ў Беларусі / Еўрарадыё
Продажы новых машын у Беларусі па выніках першага квартала 2020 года знізіліся на 43,5%: аўтадылеры прадалі 9057 новых аўтамабіляў. За аналагічны перыяд мінулага года было прададзена больш за 16 тысяч адзінак, піша BelRetail.by са спасылкай на дадзеныя Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.
Шмат у чым дынаміка абумоўлена воплескам продажаў у сакавіку 2020 года, калі ў перыяд дэвальвацыі рубля беларусы скупілі ўсе складскія запасы дылераў. Але ўжо з наступнага месяца пачалося падзенні продажаў. Эксперты тлумачаць гэта зніжэннем даходаў насельніцтва, зменай пакупніцкіх прыярытэтаў і згортваннем аўтакрэдытавання.
Усяго за 2020 год было прададзена 52 768 аўтамабіляў. У параўнанні з 2019 годам гэта менш на 18,2%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.