Пры Еўракамісіі створаць спецгрупу па пытаннях беларусаў
Пры Еўракамісіі створаць спецыяльную працоўную групу па пытаннях беларусаў. Пра гэта паведаміла Святлана Ціханоўская. У панядзелак яна сустрэлася ў Бруселі з еўракамісарам па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан. Яны і дасягнулі дамовы пра стварэнне групы, якая зоймецца вырашэннем візавых і міграцыйных пытанняў беларусаў, якія "ратуюцца ад рэпрэсій і вайны". "Мы павінны ізаляваць рэжым, а не народ", — заявіла Ціханоўская.
Прэс-служба Святланы Ціханоўскай паведамляе, што спецгрупа пачне сваю працу ўжо на гэтым тыдні. Яна будзе рэгулярна збірацца.
With Belarus leader of the opposition Sviatlana Tsikhanouskaya@Tsihanouskaya today.
— Ylva Johansson (@YlvaJohansson) June 20, 2022
We discussed the long term future of Belarus and how the EU can best provide help to the millions of supporters looking to bring their country into the community of democratic nations. pic.twitter.com/a6TqurTjAB
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.