Пры пажары ў гаражы загінуў кіроўца пастаўскай бальніцы
У ноч на 20 красавіка у 0.43 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне ў гаражы па вуліцы Маладзёжнай ў вёсцы Навасёлкі Пастаўскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца выкліку, яны ўбачылі шчыльнае задымленне ўнутры гаража і на першым паверсе ў будынку. У гаражы стаяў аўтамабіль ВАЗ 2107 1995 года выпуску, які належыць Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Падчас узнікнення пажару ў будынку Навасёлкаўскай амбулаторыі была толькі 60-гадовая вартаўніца, якая выйшла на вуліцу сама да прыбыцця ратавальнікаў.
У 1.34 работнікі знайшлі на падлозе першага паверха труп 40-гадовага кіроўцы пастаўскай бальніцы.
Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што ёй стала неасцярожнае абыходжанне загінулага кіроўцы з агнём.