Пры ўездзе ў Літву кіроўцаў грузавікоў абавяжуць дэклараваць паліва ў баках

Фуры, ілюстрацыйнае фота

Фуры, ілюстрацыйнае фота

Пры ўездзе ў Літву кіроўцы грузавікоў з 12 сакавіка будуць абавязаныя дэклараваць колькасць паліва ў баках. Пра гэта паведамляе літоўская мытня.

Новая мера закране грузавікі, якія заязджаюць у Літву праз беларускую мяжу (пункты пропуску "Мядзінінкай" і "Шальчынінкай"), а таксама праз мяжу з расіяй (пункт пропуску "Кібартай").

Літоўскія мытнікі кажуць, што кіроўцы грузавікоў, якія ідуць праз краіну транзітам, нярэдка едуць дзіўнымі маршрутамі і нелегальна зліваюць паліва з бакаў. За адну такую паездку адзін грузавік можа зліць ад 800 да 1000 літраў дызпаліва, якое потым трапляе на чорны рынак. Літоўскія праваахоўнікі злавілі на гарачым некалькі кіроўцаў фур з Расіі.

Шкода для Літвы ад незаконнага зліву паліва, паводле ацэнак мытнікаў, можа дасягаць 20 мільёнаў еўра ў год. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі