Прыхільнік Лукашэнкі ў Аўстрыі сышоў у адстаўку праз фота ў форме НКУС

Давід Стокінгер у форме НКУС / reform.by
Давід Стокінгер у форме НКУС / reform.by

10 красавіка ў адстаўку падаў кіраўнік сацыял-дэмакратаў (SPÖ) Давід Стокінгер з федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя. Адстаўцы, як піша Reform.by, папярэднічала публікацыя скандальнай фатаграфіі, дзе Стокінгер пазіруе ў форме НКУС.

Партыя падтрымала рашэнне свайго лідара. Яго абавязкі будуць выконваць яго намеснікі.

Стокінгер ўжо раней вызначаўся ўдзелам у скандалах. У 2020 годзе ён выступіў на БТ і па сутнасці падтрымаў карныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі па задушэнні мірных пратэстаў. Пасля гэтага выступу яму давялося сысці з пасады віцэ-прэзідэнта Аўстрыйска-беларускага таварыства (ÖWG). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі