Прысуд Эдуарду Пальчысу вынесуць публічна

Прысуд Эдуарду Пальчысу вынесуць публічна

Прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу будзе вынесены сёння, у 10.00. Гучны працэс ідзе два тыдні ў Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Пальчыс вядомы ў інтэрнэце пад нікам Джон Сільвер, ён заснавальнік і адміністратар сайта 1863x.com, на якім публікаваліся вострыя матэрыялы з крытычнай ацэнкай палітыкі Расіі ў дачыненні Беларусі і Украіны. На пачатку года Пальчыса затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі.

Блогера абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай варожасці (ч.1 арт.130 КК) і ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў (арт.343 КК). Паводле першага артыкула яму пагражае да 5 гадоў абмежавання волі, паводле другога — да чатырох гадоў зняволення. Пракурор папрасіў прызначыць яму 3,5 года зняволення.

Праваабаронцы прызналі 25-гадовага Эдуарда Пальчыса палітвязнем.

Хоць працэс праходзіў у закрытым рэжыме, прысуд будзе вынесены публічна. На абвяшчэнні працэсу можа прысутнічаць любы паўнагадовы грамадзянін Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі