Прысуд Казлову, Аляксеевай і Кавалёвай агучаць у чацвер
Палітвязні / spring96.org
Дзяржабвінавачванне запрасіла для дзеячоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі да 2,5 года калоніі: Антаніне Кавалёвай — 1 год калоніі, Аксане Аляксеевай — 1,5 года, Мікалаю Казлову — 2,5 года калоніі. Прысуд будзе абвешчаны 3 лістапада ў 10:50, паведамляе @viasna96.
Крымінальную справу разглядае суд Першамайскага раёна Мінска, суддзя — Анастасія Кулік. Дзеячоў АГП абвінавачваюць у "дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — ва ўдзеле ў масавай вулічнай акцыі ў 2020 годзе.
Аляксеева, Кавалёва і Казлоў (лідар партыі) знаходзяцца за кратамі з ліпеня. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.