Прысуд на 429 старонках: экс-чыноўніка Мінгарвыканкама асудзілі на 14 гадоў

Прысуд на 429 старонках: экс-чыноўніка Мінгарвыканкама асудзілі на 14 гадоў

Былога начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргея Барысевіча за карупцыйныя злачынствы асудзілі на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, перадае БЕЛТА. Судовы працэс завяршыўся ў Мінскім абласным судзе.

Прысуд па гэтай справе заняў 429 старонак. Суддзя зачытала толькі рэзалютыўную частку.

Барысевіча вінавацілі ў патрабаванні хабараў са школьных сталовак Мінска. КДБ затрымаў яго ў красавіку 2017 года. Тады спецслужба заявіла пра маштабную дзейнасць групы чыноўнікаў на чале Барысевічам. Іх вінавацілі ў атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў прыватных кампаній за закупкi па завышаных цэнах для падпарадкаваных прадпрыемстваў і арганізацыяў. 

Суд пачаўся ў ліпені 2018 года. Акрамя Барысевіча перад ім паўсталі яшчэ 12 чалавек. 

30 студзеня пракурор запрасіў для Сяргея Барысевіча 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.  

У сваім апошнім слове экс-чыноўнік заявіў, што стаў карупцыянерам пад ціскам свайго начальства, якое ціснула на яго і патрабавала насіць хабар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі