Прысуд Пальчысу, “экстрэмісцкі “Сход”, ціск Масквы — размова з Пятром Кузняцовым

Прысуд Пальчысу, “экстрэмісцкі “Сход”, ціск Масквы — размова з Пятром Кузняцовым

Тое, што ніякіх датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў не будзе, было і так зразумела па паводзінах беларускага рэжыму. Хоць танцы вакол так званага рэферэндуму працягваюцца і нават старшыню ЦВК у межах падрыхтоўкі да яго замянілі.  А рэпрэсіі ў краіне, відаць, у межах той самай падрыхтоўкі да рэферэндуму, толькі пашыраюцца. Пра што сведчаць прысуды як “групе Ціханоўскага”, так і блогеру Эдуарду Пальчысу.


Пра што сведчаць супярэчлівыя заявы Лукашэнкі то наконт неабходнасці “сцішыць пераслед”, то адначасова пра тое, што знойдуць усіх? Якія мэты пераследуе Масква, працягваючы падтрымку беларускага рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Пётр Кузняцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі