Прысуд Вользе Класкоўскай абвесцяць 23 жніўня

13 жніўня на судзе ў Стакгольме ў справе Класкоўскай былі агучаныя высновы псіхіятрычнай экспертызы, паводле якой яна прызнаная дзеяздольнай. Гэта адбывалася пры зачыненых дзвярах, перадае Радыё "Свабода". Але высновы экспертызы былі вядомыя загадзя — іх пераказвала сама Класкоўская.



Паведамляецца, што на судзе беларуска заявіла: тое, што зараз адбываецца, гэта спроба яе забойства. Паводле яе словаў,  шведская сістэма спярша незаконна вырашыла яе дэпартаваць, потым незаконна забралі яе дзіця, зараз спрабуюць яе згнаіць у турме.



Муж Класкоўскай Гёкай Безгін заявіў, што збіраецца з сынам пераехаць і скарыстацца магчымасцю "сакрэтнай ідэнтыфікацыі", каб Вольга ніколі не змагла знайсці яго і іх сына.



Нагадаем, што Класкоўскую вінавацяць у замаху на забойства альбо нанясенне асабліва цяжкай шкоды здароўю свайму мужу Гёкаю Безгіну.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі