Прыватны касмічны апарат "Адысей" дасягнуў Месяца

"Адысей"

"Адысей" / twitter.com/Int_Machines

Прыватны касмічны апарат Nova-C "Адысей" дасягнуў Месяца. Гэта першая за 50 гадоў пасадка на спадарожнік Зямлі, здзейсненая амерыканцамі. І першы выпадак, калі прыватны модуль зрабіў мяккую пасадку на Месяцы, паведамляе "Голас Амерыкі".

Запуск "Адысея" адбыўся 15 лютага з касмадрома на мысе Канаверал у ЗША. Афіцыйна місія называецца IM-1. Гэта абрэвіятура ад назвы кампаніі Intuitive Machines, якая распрацавала праект Nova-C. Серыя пасадачных модуляў павінны дастаўляць навуковую апаратуру на Месяц. Першы з іх мае назву "Адысей".

Intuitive Machines і NASA ўвечары 22 лютага паведамілі, што, нягледзячы на праблемы з сувяззю, ёсць пацверджанне паспяховай пасадкі "Адысея". З ім быў устаноўлены кантакт.

Чакаецца, што сёлета адбудзецца другі палёт прыватнага касмічнага апарата Nova-C. На Месяц плануюць даставіць, апроч іншага, метровы бур для даследавання грунту і лёду на паўднёвым полюсе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі