Прывід Гаагі, гульні Берліна з Пуціным і Цюрыха з Мінскам. Стрым з Фрыдманам
На фоне абвастрэння сітуацыі на расійска-ўкраінскай мяжы цікавасць да вынікаў расследавання ICAO датычна прымусовай пасадкі самалёта Ryanair, падаецца, зменшылася. Але гэта толькі падаецца. Бо скандалы, у якіх тым ці іншым чынам фігуруе Беларусь, здараюцца ледзь не штодня.
Ці сведчыць рашэнне Швейцарыі наконт адпраўкі ў Мінск амбасадара, што ЕС пачынае мяняць сваю пазіцыю адносна сітуацыі ў Беларусі? Які будзе працяг у гісторый з дакладам ICAO, зваротамі ў “Гаагскі суд” і зваротам у суд Пратасевіча? Чаму Ізраіль не зважае на антысемітызм беларускіх прапагандыстаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.