Прывід выбараў на фоне вайны, рэпрэсій і “павышэння даверу да КДБ” — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Апошні месяц года выдаўся для дэмакратычных сіл багатым на падзеі, прынятыя рашэнні, агучаныя стратэгіі і чарговыя ўнутраныя скандалы. І ўсё гэта на фоне новага пакета санкцый і чарговай хвалі рэпрэсій. А тут яшчэ і сацыёлагі падлілі смалы ў агонь, заявіўшы, што, паводле іх звестак, унутры краіны давер да “ўлады” і, што асабліва цікава, КДБ ды іншых сілавых структур у людзей павышаецца.
Чым адметны новвы санкцыйны пакет і ці варта пра яго ўвогуле гаварыць? Ці стануць выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання ўратаваннем для гэтага праекта дэмсіл? Якую ролю ў жыцці Беларусі адыгрывае “фактар Кітая” і ці варта рэжыму спадзявацца на Афрыку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.