Прызначаная дата суда над Андрэем Бандарэнкам
Першае пасяджэнне пачнецца 29 ліпеня а 10-й у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска (вул. Сямашкі, 33).
Крымінальную справу праваабаронцы будзе разглядаць суддзя Ала Абакунчык. Як піша сайт platformarb.com, плануецца правесці два судовыя пасяджэнні.
Нагадаем, што Андрэя Бандарэнку затрымалі 1 красавіка. 10 красавіка яму выставілі абвінавачанне ў хуліганстве. Бандарэнка ўзяты пад варту і цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Фота — svaboda.org