Прызначаная дата суда над бабруйскімі "рэйкавымі партызанамі"
Бабруйскія "рэйкавыя партызаны" / spring96.org
23 студзеня ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца суд над бабруйскімі "рэйкавымі партызанамі" Дзмітрыем Клімавым, Уладзімірам Аўрамцавым і Яўгенам Мінкевічам, паведамляюць праваабаронцы.
Іх вінавацяць у знішчэнні дзвюх рэлейных шафаў сігнальнай ўстаноўкі на чыгунцы пад Асіповічамі. Затрымалі маладых людзей у ноч на 30 сакавіка. Падчас затрымання сілавікі паранілі Уладзіміра Аўрамцава.
Бабруйчан будуць судзіць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "акт тэрарызму арганізаванай групай", "здраду дзяржаве", "удзел у тэрарыстычнай арганізацыі" ды інш. Суддзя Ігар Шведаў будзе разглядаць справу ў закрытым рэжыме.
Раней па артыкуле за "ўдзел у тэрарстычнай арганізацыі" судзілі толькі фігурантаў "справы АГСБ". Бабруйскіх партызанаў вінавацяць у сувязі з ByPOL і планам "Перамога".
Дарэчы, ні ў "спіс экстрэмістаў", ні ў "спіс тэрарыстаў" нікога з іх пакуль яшчэ не ўнеслі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.