Лукашэнка: У 2014 годзе ў Беларусі заканчваецца перыяд дыктатуры (відэа)

Падчас сустрэчы са старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай кіраўнік Беларусі заявіў, што выбарчыя кампаніі павінны стаць дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі.

Аляксандр Лукашэнка: "Я так разумею, Лідзія Міхайлаўна, перыяд дыктатуры заканчваецца, надыходзіць этап дэмакратыі, ад гэтага нікуды не падзецца. З будучага года... Мы павінны цалкам сур'ёзна падысці да гэтага этапу развіцця нашай дзяржавы. Справа ў тым, што сітуацыя няпростая, і нашы альтэрнатыўныя палітыкі, назавем іх так, не будзем крыўдзіць іх заступнікаў за мяжой, вельмі разлічваюць вось на гэты прамежак. Яны плануюць, што выбары ў мясцовыя саветы — гэта будзе нейкі пачатак, развіццё, а апагею так званая дэмакратыя дасягне ў прэзідэнцкія выбары і скончыцца гэта парламенцкімі выбарамі. Мы сур'ёзна павінны да гэтага перыяду рыхтавацца. І хацелася б, каб гэтыя выбары сталі дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі".

Лукашэнка таксама адзначыў, што Лідзія Ярмошына, як і раней, будзе займацца арганізацыяй і правядзеннем будучых выбарчых кампаній.

Фота — ctv.by, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі