Прызначаны новы спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі

Нілс Муйжніекс

Нілс Муйжніекс / СоЕ

Новым спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі стаў Нілс Мужніекс. Яго прызначылі на пасяджэнні 57-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якое прайшло ў Жэневе 11 кастрычніка.

Муйжніекс — эксперт у сферы абароны правоў чалавека з 25-гадовым досведам. Ён займаў пасаду камісара па правах чалавека ў Савеце Еўропы, узначальваў рэгіянальнае прадстаўніцтва Amnesty International у Еўропе і супрацоўнічаў з беларускімі праваабаронцамі. На пасадзе спецдакладчыка ААН па Беларусі ён замяніў Анаіс Марын.

Спецдакладчык ААН — гэта эксперт, які праводзіць незалежны маніторынг правоў чалавека ў нашай краіне, рэгулярна рыхтуе рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі. Таксама ён адсочвае, як беларускія ўлады выконваюць міжнародныя абавязанні ў сферы павагі і захавання правоў чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі