Прызначаны новы старшыня праўлення Банка развіцця

Прызначаны новы старшыня праўлення Банка развіцця

Прызначаны новы старшыня праўлення Банка развіцця. Гэта — Аляксандр Ягораў, які працаваў намеснікам старшыні праўлення Беларусбанка. Як паведамляе БЕЛТА, Ягорава калектыву прадставіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Ён распавёў, што рашэнне аб прызначэнні прыняў назіральны савет банка, а ўзгадніў яго кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Ягораў пачне выконваць свае абавязкі з 9 сакавіка.

Дагэтуль Банк развіцця ўзначальваў Андрэй Жышкевіч. У 2018-м ён замяніў Сяргея Румаса, які стаў прэм'ерам.

Прызначаны новы старшыня праўлення Банка развіцця
Аляксандр Ягораў (злева) / БЕЛТА
Прызначаны новы старшыня праўлення Банка развіцця
Андрэй Жышкевіч / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі