Прызыўную кампанію ў Беларусі працягнулі да 1 студзеня 2021 года
Тэрмін восеньскага прызыву на вайсковую службу працягнуты да 1 студзеня 2021 года. Гэта прадугледжана ўказам №469, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 снежня, паведамляе БЕЛТА. Гэтым указам карэктуецца ўказ №297 ад 3 жніўня 2020 года "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве".
Паводле ўказу, тэрміны прызыўной кампаніі і адпраўкі прызыўнікоў у войска падоўжаныя да 1 студзеня 2021 года. Гэта тлумачыцца неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.