Пуцін абмеркваў з Саўбезам РФ сітуацыю ў Беларусі

Пуцін абмеркваў з Саўбезам РФ сітуацыю ў Беларусі

7 жніўня Уладзімір Пуцін абмеркваў з Саўбезам РФ сітуацыю ў Беларусі, паведамляе прэс-служба расійскага прэзідэнта. Нарада прайшла ў фармаце відэаканфрэнцыі. Пуцін прапанаваў пагаварыць найперш пра сітуацыю ў краінах "постсавецкай прасторы". "Гэта нашы бліжэйшыя суседзі, нашы саюзнікі. Звычайна. Шмат у чым", — гаварыў Пуцін, асцярожна падбіраючы словы.

Перад гэтым расійскі прэзідэнт пагаварыў па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам. У асноўным гаворка ішла пра затрыманых у нашай краіне 33 расійскіх грамадзян.

У абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі ўзялі ўдзел сакратар Саўбеза Мікалай Патрушаў, намеснік кіраўніка Саўбеза Дзмітрый Мядзведзеў, дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў, міністр абароны Сяргей Шайгу ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі