Пуцін і Мядзведзеў стануць зарабляць амаль утрая больш
Расійскі прэзідэнт падпісаў указ, якім павялічыў заробкі сабе і прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву ў 2,65 раза.
Указ Уладзіміра Пуціна ад 11 красавіка набывае моц з моманту падпісання, паведамляе ВВС. Дарэчы, сёлета Пуцін ужо ўздымаў аклады шэрагу расійскіх чыноўнікаў.
Згодна з апублікаванай у пятніцу дэкларацыяй аб даходах, у 2013 годзе расійскі прэзідэнт зарабіў на 2 млн расійскіх рублёў (56,2 тысячы долараў) менш, чым у 2012 годзе. Яго прэс-сакратар патлумачыў розніцу выплатай адпускных два гады таму.
Мядзведзеў таксама атрымаў летась менш грошай, чым у 2012 годзе, — 4 млн 260 тысяч расійскіх рублёў супраць ранейшых 5 млн 800 тысяч.
Фота — abali.ru