Пуцін: крызіс ва Украіне ўзнік не па віне Расіі
Пра гэта кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ.
Па яго словах, якія перадае ІТАР-ТАСС, тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны і ў Крыме, — гэта не рукатворныя працэсы і тым больш не тыя працэсы, якія з'яўляюцца наступствамі нейкіх дзеянняў Расіі. Хутчэй наадварот, Расія з'яўляецца краінай, да якой заклікаюць аб дапамозе. Расія не можа пакінуць гэтыя працэсы без увагі.
"Хачу адзначыць, што гэта перш за ўсё ўнутрыўкраінскі крызіс, — адзначыў Пуцін. — На жаль, мы ўсе разумеем, што мы так ці інакш апынуліся улучанымі ў гэтыя падзеі". Ён прапанаваў разам падумаць, як будаваць адносіны з Украінай.
У нарадзе прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік адміністрацыі Крамля Сяргей Іваноў, спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін, сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў, яго намеснік Рашыд Нургаліеў, міністры ўнутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, замежных спраў Сяргей Лаўроў, абароны Сяргей Шайгу, кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў і СВР Міхаіл Фрадкоў, а таксама пастаянны член СБ РФ Барыс Грызлоў.
Фота — itar-tass.com