Пуцін назваў ўмовы, пры якіх адбудзецца саміт у Мінску

На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы Уладзімір Пуцін назваў умовы для таго, каб адбыўся саміт па Украіне, прызначаны на 11 лютага ў Мінску. Па словах Пуціна, якія пераказвае lenta.ru, сустрэча ў "нармандскім фармаце" адбудзецца, "калі да гэтага часу атрымаецца ўзгадніць шэраг пазіцый".

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік Беларусі абяцаў арганізаваць сустрэчу ў Мінску належным чынам.

Калі саміт адбудзецца, гэта будзе першы візіт кіраўнікоў Нямеччыны і Францыі ў незалежную Рэспубліку Беларусь.

Лукашэнку пра мінскую сустрэчу паведамілі Пуцін і Парашэнка (відэа)

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі