Пуцін прапанаваў выдаваць малому і сярэдняму бізнесу грошы на заробкі
15 красавіка расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас відэаканферэнцыі з урадам, прысвечанай барацьбе з COVID-19, прапанаваў, каб дзяржава выдавала малому і сярэдняму бізнесу грошы на заробкі. Ён лічыць, што гэта дапамагло б такім прадпрыемствам перажыць наступствы каранавіруса і захаваць занятасць. Па словах Пуціна, трэба стварыць простую і зручную сістэму, пры якой малы і сярэдні бізнес мог бы "без чэргаў і спешкі" атрымаць дапамогу.
"Прашу ўрад прадугледзець, каб накіраваць такую заяўку можна было б на працягу месяца, пачынаючы з 1 траўня", — заявіў прэзідэнт Расіі. Мяркуецца, што на аднаго супрацоўніка будзе прыпадаць 12 130 расійскіх рублёў (каля 162 долараў).
Што да сістэмаўтваральных прадпрыемстваў, то частка з іх зможа прэтэндаваць на льготныя крэдыты на папаўненне абаротных сродкаў. На нарадзе былі агучаныя і іншыя прапановы, у тым ліку і па падтрымцы рэгіёнаў Расіі.
Як вядома, у РФ налічваецца амаль 24,5 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам, 198 чалавек памерлі.
У Беларусі ўрад працуе над мерамі па падтрымцы прамысловасці і бізнесу. Напярэдадні лідар рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Перспектыва" Анатоль Шумчанка заявіў, што беларускія прадпрымальнікі апынуліся ў катастрафічнай сітуацыі і ім неабходна падтрымка дзяржавы. Чыноўнікі кажуць пра "кропкавыя меры падтрымкі", якія па-ранейшаму распрацоўваюцца.
Путин озвучил новые меры поддержки бизнеса на фоне пандемии. Первое: малым и средним компаниям обещают безвозмездную финансовую помощь на текущие расходы, в том числе на выплату зарплат pic.twitter.com/sjKq3dficI
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) April 15, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.