Пуцін: Саюзная дзяржава РФ і Беларусі не падмяняе сабой ЕАЭС

У Маскве адбываецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Падчас яе расійскі кіраўнік заявіў, што Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі не падмяняе стварэнне адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі (ЕАЭС). На думку Пуціна, якую перадае афіцыйны сайт Крамля, Саюзная дзяржава выконвае не менш важныя задачы і з'яўляецца ў нечым нават больш прагрэсіўным, асабліва ў пытаннях сацыяльнага характару.

Нагадаем, што Лукашэнка накіраваўся ў Маскву на пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Фота — kremlin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі