Пуцін: у Екацярынбургу меншасць павінна будзе падначаліцца большасці

Пуцін: у Екацярынбургу меншасць павінна будзе падначаліцца большасці

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прапанаваў правесці апытанне жыхароў Екацярынбурга наконт будаўніцтва ў скверы праваслаўнага храма. Запланаванае будаўніцтва выклікала пратэсты людзей, бо знікла б месца для адпачынку, там высеклі б дрэвы. 13 траўня пачаліся масавыя акцыі пратэсту, людзі спрабавалі перакрываць вуліцу, разбіралі плот вакол будаўнічай пляцоўкі. Напярэдадні ў пратэстах удзельнічалі каля 5 тысяч чалавек. Паліцыя затрымала 70 пратэстоўцаў, інфармуе "Новая газета".

"Усе маюць права на ўласнае меркаванне, і калі гаворка ідзе пра жыхароў гэтага мікрараёна, то, безумоўна, трэба гэтае меркаванне ўлічыць", — сказаў Пуцін. Паводле яго слоў, калі апытанне пройдзе, то меншасць павінна падначаліцца большасці. Але трэба будзе ўлічыць пазіцыю і тых, хто апынецца ў меншасці, адзначыў прэзідэнт Расіі.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што трэба "вырашыць гэтае пытанне ў інтарэсах усіх людзей, якія там рэальна жывуць".

Дарэчы, паводле аднаго з апытанняў, у Екацярынбургу 52% рэспандэнтаў выступаюць супраць будаўніцтва, падтрымлівае яго 28%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі