Пуцін: у многіх краінах няма абмежаванняў на прэзідэнцкія тэрміны

Reuters
Reuters

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв'ю для дакументальнага праекта "Праляцеўшы над безданню", што нічога незвычайнага ў неабмежаванай колькасці тэрмінаў, на якія можа абірацца прэзідэнт, няма. Паводле яго слоў, у многіх краінах няма ніякага абмежавання па тэрмінах абрання прэзідэнта. "На Захадзе, у тых жа [Злучаных] Штатах з гістарычнага пункту гледжання зусім нядаўна гэта было адменена", — сказаў Пуцін.

Разам з тым прэзідэнт РФ лічыць, што для Расеі такі шлях не падыходзіць. "Каб гарантаваць змяняльнасць улады (а для такой краіны, як наша, гэта важна), усё-ткі лепш, калі колькасць тэрмінаў абрання прэзідэнта будзе абмежаванай", — сказаў Пуцін.

Ён таксама заявіў, што лічыць непрымальным ствараць у Расеі нейкія альтэрнатыўныя і паралельныя органы ўлады і надаваць Дзяржсавету дадатковыя функцыі. "Калі шчыра сказаць, я змагу кантраляваць сітуацыю такім чынам, каб яна была стабільнай. Але ствараць сітуацыю двоеўладдзя на будучыню, на перспектыву для краіны абсалютна пагібельна", — упэўнены Пуцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі