Пуцін упершыню падчас вайны прыехаў на палігон, а там яму далі вінтоўку
Уладзімір Пуцін страляе са снайперскай вінтоўкі / Скрыншот з відэа
20 кастрычніка Уладзімір Пуцін прыехаў на палігон пад Разань. Разам з ім быў міністр абароны Сяргей Шайгу. Прэс-служба прэзідэнта Расіі паведамляе, што гэта была праверка падрыхтоўкі мабілізаваных. Было распаўсюджана відэа, як Пуцін страляе са снайперскай вінтоўкі. Відавочна, што прапаганда спрабуе ратаваць імідж і рэйтынг расійскага прэзідэнта на фоне паражэнняў ва Украіне і правалаў у мабілізацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.