Пуцін узнагародзіў дэсантную дывізію крымскіх "зялёных чалавечкаў"
Указ 571 размешчаны на афіцыйным сайце прэзідэнта Расіі 18 жніўня.
76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая Чарнігаўская Чырвонасцяжная дывізія ўзнагароджаная "за паспяховае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым асабістым складам мужнасць і гераізм", перадае .
Раней паведамлялася, што менавіта гэтая дывізія захоплівала Крым пад выглядам "ветлівых людзей".
Як заяўляў кіраўнік Пскова, дзе базуецца дывізія, Іван Цацэрскі, пскоўскія дэсантнікі прымалі ўдзел у захопе Крыма. Пра гэта ён паведаміў 14 чэрвеня на святкаванні Дня Расіі.
Нагадаем, першапачаткова Пуцін адмаўляў ўдзел расійскіх вайскоўцаў у анэксіі Крыма. У сярэдзіне красавіка расійскі прэзідэнт упершыню заявіў, што "за спінай сіл самаабароны Крыма карэктна, але рашуча і прафесійна дзейнічалі расійскія вайскоўцы".