Пунктаў Wi-Fi стане на 500 болей ужо да канца года

Такую задачу паставілі ў сувязі з правядзеннем у Мінску чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. На сёння ў Беларусі працуе прыкладна 1 300 пунктаў бесправаднога доступу ў інтэрнэт. Новыя пункты адкрыюць у лядовых палацах, гатэлях, рэстаранах і іншых папулярных аб’ектах у часе турніру, перадае БелаПАН.



Разам з тым Папкоў адзначае, што не ўсе пункты доступу Wi-Fi выкарыстоўваюцца на поўную моц. Напрыклад, два пункты ў аэрапорце “Мінск” выкарыстоўваюцца толькі на 20%. Але калі будзе расці патрэба, паслуга будзе развівацца, паабяцаў кіраўнік “Белтэлекаму”.
 


Што да аплаты Wi-Fi у часе чэмпіянату свету, то да канца года прымуць рашэнне, ці будзе ён бясплатным або толькі льготным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі