Пункты вакцынацыі супраць COVID-19 арганізуюць на базе 11 мінскіх бальніц

Пункты вакцынацыі супраць COVID-19 арганізуюць на базе 11 мінскіх бальніц

Пункты вакцынацыі супраць COVID-19 арганізуюць на базе 11 мінскіх бальніц. З 14 чэрвеня. Атрымаць вакцыну там змогуць усе ахвочыя, але трэба паказаць дакумент, які сведчыць асобу, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Пункты будуць працаваць у бальніцах № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 11 сталіцы, а таксама ў сталічнай БХМД, МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Сцвярджаецца, што яны маюць усё неабходнае абсталяванне.

Падрабязная інфармацыя пра працу пунктаў вакцынацыі будзе размешчана на сайтах бальніц.

Раней беларускія чыноўнікі казалі, што плануюць прышчапіць да канца года да 60% насельніцтва краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі