П'яная жанчына за рулём везла дачку і ўрэзалася ў грузавік

Маці ледзь не загубіла дачку

Маці ледзь не загубіла дачку / @minobl_uvd

ДТЗ адбылося 1 лістапада ў Стаўбцоўскім раёне. Жанчына везла дачку на легкавой машыне і ўрэзалася ў фуру. Паведамляецца, што жанчына была п'яная.

Прыкладна ў 18.55 на 273 кіламетры на трасы М-1 35-гадовая мінчанка ехала на аўтамабілі Nissan Qashqai у напрамку Брэста. У нейкі момант сутыкнулася з грузавым аўтамабілем MAN пад кіраваннем 33-гадовага кіроўцы.

У выніку аварыі пацярпела дзіця-пасажыр, якое знаходзілася ў легкавым аўтамабілі. 6-гадовая дзяўчынка з атрыманымі траўмамі шпіталізавана. Папярэдне, маці-кіроўца Nissan Qashqai была пад дзеяннем алкаголю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі