П’яны кіроўца падчас руху патэлефанаваў у гомельскую ДАІ
П’яны кіроўца падчас руху патэлефанаваў у гомельскую абласную ДАІ. Ён паведаміў, што вязе пасажыра з нажавым раненнем і не можа зразумець, дзе знаходзіцца. Старшы інспектар-дзяжурны Дзмітрый Красоўскі змог пераканаць мужчыну спыніць машыну каля бліжэйшай АЗС і перадаць тэлефон яе супрацоўніку. Апошні выклікаў “хуткую” і паведаміў каардынаты, па якіх тэрмінова выехаў нарад міліцыі. Кіроўцу затрымалі.
Як інфармуе прэс-служба МУС, высветлілася, што пасажыра параніў нажом падчас сваркі сам кіроўца. Пасля гэтага ён пасадзіў яго ў аўтамабіль і адправіўся ў паездку, хутка згубіў арыентацыю. У адносінах 32-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу, артыкул — “наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання”. Зламысніку пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.