П’яны кіроўцы здзейсніў смяротнае ДТЗ у першыя суткі пасля атрымання правоў

П’яны кіроўцы здзейсніў смяротнае ДТЗ у першыя суткі пасля атрымання правоў

У Столінскім раёне п’яны 20-гадовы кіроўца здзейсніў смяротнае ДТЗ. Здарэнне адбылося ў ноч на 26 лістапада ў вёсцы Стахава: жыхар Пінска ехаў на аўтамабілі “Пежо-406” і не справіўся з кіраваннем. Машына ўрэзалася ў апору лініі электраперадач і ад удару слуп упаў на аўтамабіль.

У машыне было двое пасажыраў: 17-гадовы хлопец загінуў, а яго 19-гадовы знаёмы разам з кіроўцам трапіў у лякарню з пашкоджаннямі.

Праверка выявіла, што кіроўца атрымаў пасведчанне толькі 25 лістапада, то бок, меней чым за суткі да здарэння, перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі